Ад прадзедаў пасля вайны нам засталася спадчына. Да чаго прыводзілі выбухі снарадаў у мірны час
Першая сусветная вайна, якая прайшлася па нашым краі крывава-вогненным ураганам, а пасля і Другая сусветная пакінулі пасля сябе на крэўскім полі бою сотні снарадаў, якія ўзрываліся толькі праз дзесяцігоддзі пасля падпісання мірных дамоваў.
“Культурнае жыццё само стукаецца ў дамы жыхароў вёскі, але…” Што пісалі савецкія газеты пра Крэва
У савецкія часы журналістыка кіравалася строгім правілам: пра тагачаснае грамадства як пра нябожчыка - альбо добра, альбо ніяк. Нават калі размова вялася не аб “знакавых” мітынгах і пасяджэннях, а аб дробных дасягненнях, то і такія падзеі падаваліся як нечуваныя перамогі.
Дзе ў Крэве хавалі вернікаў розных канфесій, самагубцаў ды ахвяраў эпідэмій
Калі вы прыйдзеце на крэўскія могілкі, то заўважыце дзіўную рэч: найстарэйшыя пахаванні датуюцца 1920-мі гадамі. Быццам і не было той шматвяковай гісторыі, якой славіцца Крэва. Дзе ж знайшлі свой прытулак і вечны спакой нашыя далёкія продкі?
Свойскія і дзікія жывёлы на фронце Першай сусветнай вайны. Фотаздымкі з Крэва і ваколіц
Ва ўсе часы побач з чалавекам плячо да пляча ідуць жывёлы. Свойскія дапамагаюць па гаспадарцы, на дзікіх спакон вякоў палююць. Застаюцца яны вечнымі спадарожнікамі людзей і падчас войнаў. Некаторыя са звяроў нават становяцца ў адзін шэраг з вайскоўцамі на полі бою.
Kreva Translate. Cловы і выразы, якія разумеюць толькі тутэйшыя
Распачынаецца новы турыстычны сезон. Крэўская гаворка - адметная частка нематэрыяльнай спадчыны нашага мястэчка, якую таксама варта "пакаштаваць" падчас вандроўкі па нашым краі.
Ад Нальшанаў да Вейшнорыі. У склад якіх дзяржаў уваходзіла Крэва
За сваю шматвекавую гісторыю жыхары Крэва пажылі ў паўтара дзясятка дзяржаў, адна з якіх была выдуманай краінай. Самы працяглы час крэўскія былі грамадзянамі Рэчы Паспалітай, а найменей мы падпарадкоўваліся Расійскай Рэспубліцы.