Як рускія войскі знішчалі Крэўскі замак. Сведчанні відавочцы
У ліпені 1917 года падчас І сусветнай вайны рускае камандаванне паспрабавала ажыццявіць прарыў лініі абароны немцаў ля Крэва. Маштабную наступальную аперацыю ў лісце з лініі супраціву да сваёй жонкі апісаў польскі літаратар і выдавец Валенты Зэліньскі.
“Прытулак смутных птахаў і непатрэбных гадаў”. Што пісаў пра Крэўскі замак турыст у 19 стагоддзі
У 1817 годзе нехта пад ініцыяламі W.F.K. у “Tygodnik Wileński” падзяліўся з чытачамі сваімі ўражаннямі аб наведванні Крэўскага замка, а таксама зрабіў кароткі экскурс у яго гісторыю. Гэта першая вядомая вандроўная нататка з Крэва.
Праўдзівыя і прыдуманыя факты пра Крэва
Белых плямаў і блытаніны ў гісторыі Крэва і без таго хапае, дык яшчэ ўводзяць у зман некаторыя памылковыя факты, уведзеныя ў зварот тымі, хто паспяшаўся абнародаваць нейкія свае асабістыя думкі і вывады, паленаваўшыся пераправерыць іх.
«Кажуць, што я князёўна – Крэўскі замак на маім падворку стаіць!»
Валянціна Заянчкоўская амаль усё жыццё вартуе замак - жыве ў найбліжэйшай да замкавай вежы хаце.