Дзесяць самых папулярных тэкстаў на сайце Крэва за 2022 год
Цягам мінулага году мы апублікавалі чатыры дзясяткі гісторый з жыцця мястэчка Крэва і ваколіц. У кожнай з іх - неверагодныя лёсы людзей ды будынкаў ад мінулых часоў да сучаснасці.
Братанні рускіх з немцамі: франтавыя гісторыі з Крэва і ваколіц
Братанні рускіх салдатаў з немцамі набылі масавы характар пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Найчасцей усё зводзілася да абмену побытавымі рэчамі, а часам такія сустрэчы выкарыстоўваліся для прапаганды і разведкі.
П’янства, марадзёрства, гвалт. У якім стане рускія прарывалі фронт І сусветнай вайны
У ліпені 1917 года расійскае камандаванне паспрабавала прарваць лінію фронту ля Крэва. Пазіцыі тут на той момант заставаліся нерухомымі амаль два гады, таму аперацыя праходзіла на фоне ўсеагульнай стомленасці ад вайны ды маральнай дэградацыі салдатаў.
Жанчыны з батальёна смерці: сапраўдныя гераіні ці карцінка для прапаганды?
Першая жаночая вайсковая каманда смерці з’явілася ў Петраградзе незадоўга да наступальнай аперацыі пад Крэвам у ліпені 1917 года. Мэтай стварэння гэтага баявога падраздзялення было падняцце баявога духу сярод салдатаў-мужчын і ўзмацненне дысцыпліны, якія на той момант пачалі прыкметна зніжацца.
Свойскія і дзікія жывёлы на фронце Першай сусветнай вайны. Фотаздымкі з Крэва і ваколіц
Ва ўсе часы побач з чалавекам плячо да пляча ідуць жывёлы. Свойскія дапамагаюць па гаспадарцы, на дзікіх спакон вякоў палююць. Застаюцца яны вечнымі спадарожнікамі людзей і падчас войнаў. Некаторыя са звяроў нават становяцца ў адзін шэраг з вайскоўцамі на полі бою.
Ад Нальшанаў да Вейшнорыі. У склад якіх дзяржаў уваходзіла Крэва
За сваю шматвекавую гісторыю жыхары Крэва пажылі ў паўтара дзясятка дзяржаў, адна з якіх была выдуманай краінай. Самы працяглы час крэўскія былі грамадзянамі Рэчы Паспалітай, а найменей мы падпарадкоўваліся Расійскай Рэспубліцы.