Культурны хаб на лініі фронту: палявы тэатр, кіно і казіно пад Крэвам у гады Першай сусветнай вайны
Падчас Першай сусветнай вайны ў вёсцы Бабры для падтрымкі баявога духу нямецкія салдаты і афіцэры стварылі ўнікальную інфраструктуру для адпачынку: ад раскошнага казіно да палявога тэатра, на сцэне якога ставіліся творы будучых галівудскіх зорак.
Падсвечнікі з патронаў і панікадзіла з калючага дроту. Якім быў храм-бліндаж на пазіцыях пад Крэвам
У часопісе “Іскры” 25 снежня 1916 года быў апублікаваны артыкул пра таямнічы храм-бліндаж. Вядома, што гаворка ідзе пра аб'ект на тэрыторыі Ашмянскага павету, і, як высветлілася - побач з Крэвам.
Братанні рускіх з немцамі: франтавыя гісторыі з Крэва і ваколіц
Братанні рускіх салдатаў з немцамі набылі масавы характар пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Найчасцей усё зводзілася да абмену побытавымі рэчамі, а часам такія сустрэчы выкарыстоўваліся для прапаганды і разведкі.
Дзе пад Крэвам шукаць золата Напалеона
Славуты Напалеонаўскі тракт крыху агінае нашае мястэчка на карысць Смаргоняў і Залесся. Наўрад ці бачыў Крэва сам Напалеон, а вось яго падначаленыя тут і ў бліжэйшых ваколіцах усё ж пабывалі.
Хто і якія беларускамоўныя спектаклі ставіў у часы паланізацыі нашага краю
У 1922 годзе Крэва апынулася ў складзе Польшчы. Новыя ўлады мусілі захоўваць правы беларусаў на іх родную культуру. Аднак пад палітыку апалячвання падпалі ўсе сферы жыцця. Нягледзячы на гэта, беларуская мова працягвала жыць.
Браты Крачкоўскія: малодшы кіраваў Рускім геаграфічным таварыствам, старэйшы заснаваў шпіталь
У канцы ХІХ стагоддзя вядомы віленскі гісторык, фалькларыст і этнограф Юльян Крачкоўскі набыў пад Крэвам фальварак Чаркасы. Амаль на паўстагоддзя гэтае месца стала прытулкам адукаваных, творчых і энергічных людзей.









