Дзесяць назваў ракі ў Крэве, якая цячэ пад гару і напаўняе Балтыйскае мора
Кажуць, што ў далёкія часы пасля аднаго з баёў на берагах ракі ў Крэве вада афарбавалася ў чырвоны колер ад пралітай крыві. Таму і пачалі называць яе Крыўлянкай. Ад іншых можна пачуць, што назва пайшла ад надзвычайнай крывізны рэчкі на ўсім шляху цячэння. Розныя інтэрпрэтацыі паходжання гідроніма прывялі да розных варыянтаў яго напісання.