Падтрымаць праект
Kreva.Travel – гэта некамерцыйны праект пра легендарнае, гасціннае і чароўнае Крэва.
Наша мэта – нагадаць пра ўнікальнасць гэтага старажытнага мястэчка і вярнуць яго на турыстычную карту Беларусі.
Над праектам працуюць мясцовыя энтузіясты. Мы вельмі любім Крэва, можам шмат пра яго распавесці і жадаем дзялiцца гэтым з вамі.
Мы працягваем даследчую працу, гатовыя шукаць і выкупляць на аўкцыёнах дакументы і фатаграфіі, звязаныя з гісторыяй Крэва. Мы ўдзельнічаем у культурным жыцці мястэчка: арганізоўваем святы, праводзім рэканструкцыі абрадаў.
Таксама мы плануем падрыхтаваць сувеніры, каб любы мог узяць з сабой падарунак на памяць пра гэтае даўняе і прыгожае месца. А наша мара – выдаць фотакнігу пра Крэва. Акрамя гэтага, нам трэба развіваць і падтрымліваць сайт.
Усе нашыя ідэі мы зможам рэалізаваць толькі з вашым удзелам! Калі вам падабаецца тое, што мы робім, і вы падзяляеце наша натхненне – мы будзем рады вашай падтрымцы!
Вы можаце пералічыць ахвяраванне на развіццё праекта некалькімі спосабамі.
Для грашовых пераводаў з Беларусі
Банкаўскія карткі
- Назва банка: Priorbank
- Нумар карткі: 4916 9896 4905 1322
- Тэрмін дзеяння: 07/23
Скарыстайцеся анлайн-сервісам для грашовых пераводаў з карткі на картку любога банка Рэспублікі Беларусь ад МТБанка або Белгазпрамбанка.