Па слядах “нямецкіх ботаў”: Як манахі з Барунаў крэўскі цудадзейны абраз выкрадалі
Восенню 1781 года мясцовую супольнасць у Крэве ўскалыхнула дзёрзкае злачынства – з мясцовай царквы Святога Мікалая быў выкрадзены цудадзейны абраз Маці Божай. Галоўнымі фігурантамі судовай справы сталі крэўскі святар Ян Ляснеўскі і манахі-базыляне з суседніх Барунаў.
Узлёты і падзенні аэрастатаў-шпіёнаў над Крэвам
У 1783 годзе ў неба ўзнялі першы ў свеце паветраны шар. Амаль адразу лятальныя апараты сталі выкарыстоўвацца ў вайсковых мэтах, а іх росквіт прыйшоўся на гады Першай сусветнай вайны. Прывязныя аэрастаты і дырыжаблі абслугоўвалі артылерыю і гралі важную ролю ў вядзенні разведкі.
Ад прадзедаў пасля вайны нам засталася спадчына. Да чаго прыводзілі выбухі снарадаў у мірны час
Першая сусветная вайна, якая прайшлася па нашым краі крывава-вогненным ураганам, а пасля і Другая сусветная пакінулі пасля сябе на крэўскім полі бою сотні снарадаў, якія ўзрываліся толькі праз дзесяцігоддзі пасля падпісання мірных дамоваў.
Хімічная атака пад Крэвам. Як немцы намагаліся даць па “Рускім носе” ў Першую сусветную вайну
Пасля стабілізацыі фронту ў канцы 1915 года для немцаў склалася нязручная сітуацыя каля вёскі Навасёлкі непадалёк ад Крэва. У гэтым месцы ў лінію кайзераўскіх пазіцый уразаўся невялікім клінам пагорак, заняты рускімі, адкуль тыя добра кантралявалі сітуацыю і ўвесь час трымалі праціўніка ў напружанні.
Як рускія войскі знішчалі Крэўскі замак. Сведчанні відавочцы
У ліпені 1917 года падчас І сусветнай вайны рускае камандаванне паспрабавала ажыццявіць прарыў лініі абароны немцаў ля Крэва. Маштабную наступальную аперацыю ў лісце з лініі супраціву да сваёй жонкі апісаў польскі літаратар і выдавец Валенты Зэліньскі.
“Стагоддзі таму ў Крэве літоўцы і палякі абяцалі быць братамі. Не ваюйце супраць нас.” Як Армія Краёва захапіла гарнізон літоўскай паліцыі ў мястэчку
14 лютага 1942 года была створана Армія Краёва. Узброеная падпольная арганізацыя дзейнічала на акупаванай Германіяй і Савецкім Саюзам тэрыторыі міжваеннай Польшчы і мела мэтай адраджэнне гэтай дзяржавы ў межах да 1 верасня 1939 года.









