Таямніцы і рэліквіі сучаснага касцёла Перамянення Пана
У самым цэнтры Крэва стаіць двухвежавы каталіцкі храм. Многія прымаюць яго за архітэктурны помнік, якому не адна сотня гадоў. Аднак сёлета будынак адзначае свой яшчэ толькі дваццаціпяцігадовы юбілей.
Буйнейшы драўляны касцёл у Заходняй Беларусі, які перабудавалі ў бальніцу
У шматвяковую біяграфію крэўскай каталіцкай парафіі драўляны касцёл, узведзены паміж двума сусветнымі войнамі, упісваецца толькі невялічкім эпізодам. Але святыня пакінула свой яскравы след і ў гісторыі архітэктуры, і ў душах вернікаў.
Гісторыя царквы, якую Расійская імперыя перарабіла з касцёла, а пазней зруйнавала артылерыяй
Cцёртая з паверхні зямлі ў Першую сусветную вайну, Свята-Троіцкая царква пакрысе знікала і з людской памяці. У канцы ХХ стагоддзя пра яе ўжо мала хто ведаў. Між тым лёс святыні быў цікавым і няпростым.
Дзе ў Крэве хавалі вернікаў розных канфесій, самагубцаў ды ахвяраў эпідэмій
Калі вы прыйдзеце на крэўскія могілкі, то заўважыце дзіўную рэч: найстарэйшыя пахаванні датуюцца 1920-мі гадамі. Быццам і не было той шматвяковай гісторыі, якой славіцца Крэва. Дзе ж знайшлі свой прытулак і вечны спакой нашыя далёкія продкі?
Сем крэўскіх цэркваў, ад якіх засталіся толькі імёны
За ўсю сваю гісторыю мястэчка Крэва мела найменей восем цэркваў. Да нашых дзён захавалася толькі адна з іх. Краязнавец Аляксандр Камінскі "прагуляўся" па старых планах і вызначыў месцы ды імёны зніклых святыняў.
Капліца ў хлебным магазіне: Гісторыя аднаўлення найстарэйшай каталіцкай парафіі ў Беларусі
У 1866 годзе пасля паўстання Каліноўскага царскія ўлады закрываюць касцёл у Крэве. Роўна праз чатыры дзесяцігоддзі мясцовыя каталікі дамагаюцца аднаўлення былой парафіі.