Свойскія і дзікія жывёлы на фронце Першай сусветнай вайны. Фотаздымкі з Крэва і ваколіц

28 красавіка 2022
свойскія жывёлы на вайне
Нямецкія вайскоўцы з сабакам на крэўскіх пазіцыях у верасні 1916 года

Ва ўсе часы побач з чалавекам плячо да пляча ідуць жывёлы. Свойскія дапамагаюць па гаспадарцы, на дзікіх спакон вякоў палююць. Застаюцца яны вечнымі спадарожнікамі людзей і падчас войнаў. Некаторыя са звяроў нават становяцца ў адзін шэраг з вайскоўцамі на полі бою.

Прапануем падборку фатаграфій жывёл, якія праходзілі “службу” ў акопах Першай сусветнай вайны ў Крэве і суседніх вёсках.

Бусел у вёсцы Ляўкі на Смаргоншчыне
свойскія жывёлы на вайне
Сям’я з Асіпанаў
свойскія жывёлы на вайне
Трое ў Рымавічах, не лічачы шчанюка
Коцік заняў пазіцыю на руках у вайскоўца непадалёк ад Крэўскага замка
На Валожыншчыне
свойскія жывёлы на вайне
Даўгавухія гадаванцы ў Паставах
свойскія жывёлы на вайне
Праца млына ў Баранавіцкім раёне

Як і людзі, жывёлы часта гінулі ад артылерыйскіх абстрэлаў ці хімічных атак.

Мёртвыя коні на крэўскіх пазіцыях у 1916 годзе

Для транспарціроўкі розных грузаў, у тым ліку і снарадаў, акрамя коней выкарыстоўвалі і сабак.

свойскія жывёлы на вайне
У вёсцы Лешчаняты
Дарослыя ваўкі на пазіцыях ля вёскі Пронькі
Ваўчаняты ля Шэметава

Часта да сабак на фронце ставіліся як да талісманаў. Падобна, што і шчанюку на фатаграфіі ніжэй выпала такая роля. Здымак зроблены ў акопе побач з Крэўскім замкам.

свойскія жывёлы на вайне
свойскія жывёлы на вайне
Пакуль на фронце ціха

У публікацыі выкарыстаныя здымкі з прыватных калекцый Уладзіміра Багданава, Сяргея Міхалевіча і Сяргея Гапона.

Падтрымайце Kreva.Travel!