Свойскія і дзікія жывёлы на фронце Першай сусветнай вайны. Фотаздымкі з Крэва і ваколіц

Ва ўсе часы побач з чалавекам плячо да пляча ідуць жывёлы. Свойскія дапамагаюць па гаспадарцы, на дзікіх спакон вякоў палююць. Застаюцца яны вечнымі спадарожнікамі людзей і падчас войнаў. Некаторыя са звяроў нават становяцца ў адзін шэраг з вайскоўцамі на полі бою.
Прапануем падборку фатаграфій жывёл, якія праходзілі “службу” ў акопах Першай сусветнай вайны ў Крэве і суседніх вёсках.








Як і людзі, жывёлы часта гінулі ад артылерыйскіх абстрэлаў ці хімічных атак.

Для транспарціроўкі розных грузаў, у тым ліку і снарадаў, акрамя коней выкарыстоўвалі і сабак.





Часта да сабак на фронце ставіліся як да талісманаў. Падобна, што і шчанюку на фатаграфіі ніжэй выпала такая роля. Здымак зроблены ў акопе побач з Крэўскім замкам.



У публікацыі выкарыстаныя здымкі з прыватных калекцый Уладзіміра Багданава, Сяргея Міхалевіча і Сяргея Гапона.
Падтрымайце Kreva.Travel!