Польскі паліцыянт ля каляднай ялінкі і пчолы пад снегам. Крэва і яго жыхары на зімовых фотаздымках мінулага стагоддзя
![зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_01-1024x708.jpg)
Калядны перыяд – адзін з самых чаканых у годзе. У гэтыя чароўныя зімовыя вечары, калі вера ў цуды як ніколі моцная, мы прапаноўваем вам вандроўку па заснежанаму Крэву мінулага стагоддзя.
Уладкоўвайцеся разам са сваімі роднымі як мага ўтульней ля ялінкі і гартайце наш невялікі фотаальбом. Магчыма, на гэтых фотаздымках вы пазнаеце свайго суседа, ці нават адшукаеце сябе ў маладосці.
Паехалі!
![зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_03-758x1024.jpg)
Першы наш прыпынак – новы 1955 год. Разам з дзяўчатамі на кані мы спыніліся ля аздобленага да святаў сельскага клуба. У пазнейшы час у гэтым будынку дзейнічала капліца падчас будаўніцтва сучаснага касцёла.
![зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_07-1024x683.jpg)
Калі прайсці праз дарогу – апынемся ля колішняй хлебнай крамы. За брамай – былы керамічны цэх у будынку сінагогі. У наш час гэты праход “перакрыў” дзяржаўны прадуктовы магазін.
![зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_02-760x1024.jpg)
![](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_05-858x1024.jpg)
![](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_06-782x1024.jpg)
![](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_08-723x1024.jpg)
![](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_09-760x1024.jpg)
![зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_010-1024x683.jpg)
За спінамі дзяўчат – кнігарня і крама прамысловых тавараў.
![зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_025-678x1024.jpg)
![](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_011-683x1024.jpg)
![](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_012-812x1024.jpg)
![](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_013-856x1024.jpg)
На здымку ніжэй – класічны від Крэва ў пачатку 90-ых гадоў. Двухпавярховы будынак у цэнтры – бальніца, якую перарабілі з драўлянага касцёла. Яе зруйнавалі пасля ўзвядзення побач новага каменнага храма. Справа ад яе можна пабачыць яшчэ адзін двухпавярховы будынак, які зараз не існуе – дом яўрэя Рабіновіча, дзе ў апошнія гады перад зносам месцілася аптэка і магазін “Луч”.
![зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_015-1024x701.jpg)
А на гэтай фатаграфіі – першыя сцены новай крэўскай бальніцы, якую пабудавалі на месцы калгаснага яблыневага саду. Зараз у гэтым будынку працуе амбулаторыя і сацыяльны прытулак.
![](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_016-1024x683.jpg)
Калісьці кожны падарожнік, збочыўшы з дарогі “Мінск-Вільня”, мог пачаставацца гарбатай у такім вагончыку ля крэўскага возера. Аднак у 90-ыя гады тут было і даволі небяспечна: вядомыя выпадкі, калі банда са Смаргоні “чысціла” фуры, што спыняліся на адпачынак.
![зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_017-1024x683.jpg)
![](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_04-1024x683.jpg)
![зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_018-749x1024.jpg)
Значная частка фатаграфій у гэтай зімовай падборцы – з архіву Мечыслава Чайкі. Некалі ён захапляўся фатаграфіяй, а зараз – вядомы крэўскі пчаляр.
![зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_019-1024x683.jpg)
![зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_020-1024x724.jpg)
На гэтым здымку з альбому Яўгеніі Марцішонак – яе родная цётка Ганна разам з дзецьмі і мужам, польскім паліцыянтам, ля каляднай ялінкі 25 снежня 1936 года.
![зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_021-1024x652.jpg)
Як і зараз, на Новы год святочныя ранішнікі ладзіліся ў школе…
![зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_022-1024x682.jpg)
…і ў доме культуры.
![зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_023-1024x683.jpg)
Чакаеце час, калі можна будзе адкрыць бутэльку шампанскага?
![](https://kreva.travel/wp-content/uploads/2021/12/25122021_winter_in_kreva_old_photos_blog_024-1024x722.jpg)
Калі вы пазналі сябе на фота, а таксама прыгадалі цікавыя гісторыі на Каляды і Новы год – падзяліціся сваімі ўспамінамі з намі. Скарыстайцеся адмысловай формай на нашым сайце ці дасылайце на пошту [email protected].
У публікацыі выкарыстаныя фотаздымкі з сямейных архіваў Мечыслава Чайкі, Станіславы Давідовіч, Яўгеніі Марцішонак, Валянціны Журдзінскай, а таксама з прыватных калекцый Сяргея Міхалевіча і Аляксандра Камінскага.
Падтрымайце Kreva.Travel!