Сямнаццаць імгненняў вясны. Мястэчка і местачкоўцы на старых фатаграфіях

20 сакавіка для жыхароў Паўночнага паўшар’я надыйшла астранамічная вясна. Завітала яна і ў наша мястэчка. Усё меней застаецца снегу на крэўскіх пагорках, і ўжо можна пачуць спевы шпакоў.
Як абуджалася прырода ў мінулым стагоддзі? Паказваем Крэва на старых фатаграфіях. Калі вы пазналі сябе, а таксама жадаеце падзяліцца здымкамі са свайго сямейнага альбома – чакаем вашыя ўспаміны на пошту [email protected]

Што можа быць цікавей, чым адпраўляць папяровыя караблікі ў рачны круіз?
На рэчцы добра і дарослым! Чуеце, як спяваюць птушкі?

Вясна – час садзіць дрэвы…

…і бульбу!

Местачкоўцы заўжды клапаціліся і пра жыллё для птушак.

Шэсці на 1 мая і Дзень Перамогі былі звычайнай з’явай у Крэве.




…з букетамі бэзу падчас школьнага апошняга званка ў 1959-ым
Дарога ад школы да замка Местачкоўцы вясной

У публікацыі выкарыстаныя фотаздымкі з сямейных архіваў Мечыслава Чайкі, Вячаслава Грынкевіча, Валянціны Заянчкоўскай, Яўгеніі Марцішонак, Валянціны Грынкевіч, а таксама з прыватнай калекцыі Аляксандра Камінскага.