З аркестрам і помпай, на якую заданацілі местачкоўцы. Як у Крэве змагаліся з агнём
Трапіць у шэрагі крэўскіх выратавальнікаў было асаблівым гонарам. У 30-ыя гады яны мелі духавы аркестр, які суправаджаў мерапрыемствы, а вечарамі граў на танцах у будынку аховы. Калі ж здараліся пажары, было не да музыкі.
Буйнейшы драўляны касцёл у Заходняй Беларусі, які перабудавалі ў бальніцу
У шматвяковую біяграфію крэўскай каталіцкай парафіі драўляны касцёл, узведзены паміж двума сусветнымі войнамі, упісваецца толькі невялічкім эпізодам. Але святыня пакінула свой яскравы след і ў гісторыі архітэктуры, і ў душах вернікаў.
Гісторыя царквы, якую Расійская імперыя перарабіла з касцёла, а пазней зруйнавала артылерыяй
Cцёртая з паверхні зямлі ў Першую сусветную вайну, Свята-Троіцкая царква пакрысе знікала і з людской памяці. У канцы ХХ стагоддзя пра яе ўжо мала хто ведаў. Між тым лёс святыні быў цікавым і няпростым.
Браты Крачкоўскія: малодшы кіраваў Рускім геаграфічным таварыствам, старэйшы заснаваў шпіталь
У канцы ХІХ стагоддзя вядомы віленскі гісторык, фалькларыст і этнограф Юльян Крачкоўскі набыў пад Крэвам фальварак Чаркасы. Амаль на паўстагоддзя гэтае месца стала прытулкам адукаваных, творчых і энергічных людзей.
Эл Келі. Комік з Крэва, які смяшыў да слёз прэзідэнтаў Амерыкі
25 лістапада 1904 года ў Нью-Йорк на караблі з Еўропы разам з бацькамі прыплыў Абрам Каліш - габрэй з Крэва, які ў свеце вядомы як Эл Келі.
Ад лазні да аэрадрома. Што пабудавалі з Крэўскага замка
Калі спецыялісты пачыналі рэстаўрацыю Крэўскага замка, яны сабралі ўсе камяні на яго тэрыторыі. Аднак гэтага будматэрыялу не хапіла нават на адну сцяну. Гэта значыць, што за сем стагоддзяў не ўсе старажытныя камяні засталіся на пляцоўцы.