Продкі каралевы Елізаветы ІІ валодалі Крэвам і будавалі Крэўскі замак
Калі прасачыць радавод брытанскай каралевы Елізаветы ІІ, то ў каранях яе генеалагічнага дрэва можна сустрэць знаёмыя кожнаму беларусу імёны. Некаторыя з іх адыгралі важную ролю ў гісторыі Крэва.
Кіраўнікі якіх дзяржаў наведвалі Крэва
Спакон вякоў мястэчка Крэва знаходзіцца на скрыжаванні геапалітычных шляхоў. Даволі часта гэтымі дарогамі ездзяць кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў.
Жанчыны з батальёна смерці: сапраўдныя гераіні ці карцінка для прапаганды?
Першая жаночая вайсковая каманда смерці з’явілася ў Петраградзе незадоўга да наступальнай аперацыі пад Крэвам у ліпені 1917 года. Мэтай стварэння гэтага баявога падраздзялення было падняцце баявога духу сярод салдатаў-мужчын і ўзмацненне дысцыпліны, якія на той момант пачалі прыкметна зніжацца.
Беларусы ажывілі гістарычны комікс – у ім Ягайла чытае рэп
Ажывіць гісторыю пра падпісанне Крэўскай уніі творчы калектыў "Дыяфільм live" натхніў комікс «Вядзьмедзева вунія». Гістарычны анекдот выклаў Уладзімір Някляеў, а ілюстравала яго Кацярына Марціновіч.
Як пісьменнікі і паэты “забіваюць” Кейстута і “выратоўваюць” Вітаўта. Крэўскія падзеі 1382 года ў літаратуры
Найбольш папулярным сярод літаратараў, якія спрабавалі асвятляць падзеі нашага краю, з’яўляецца перыяд першай паловы 1380-ых гадоў. Тут і забойства Кейстута ў Крэўскім замку, і ўцёкі адтуль з палону яго сына Вітаўта, і падпісанне славутай Крэўскай уніі.
Школьніцы з Маладзечна прымроіліся ўцёкі Вітаўта з Крэўскага замка
Юля Ярашонак пра Крэва ведае са школьных падручнікаў, экскурсій і расповядаў маці. Часам вялікая крэўская гісторыя так захапляе яе, што прыходзіць да дзяўчыны ў снах.









