Дзе пад Крэвам шукаць золата Напалеона
Славуты Напалеонаўскі тракт крыху агінае нашае мястэчка на карысць Смаргоняў і Залесся. Наўрад ці бачыў Крэва сам Напалеон, а вось яго падначаленыя тут і ў бліжэйшых ваколіцах усё ж пабывалі.
Што пісаў пра Крэва расстраляны паэт Мойшэ Кульбак
З 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя больш за сто чалавек самых розных прафесій, сярод якіх шмат прадстаўнікоў творчай эліты. Ляжыць у Курапацкім лесе і народжаны ў Смаргоні геніяльны паэт Мойшэ Кульбак.
З мядзведзямі ды папугаем. Як праходзілі крэўскія кірмашы
На 30-ыя гады ХХ стагоддзя прыйшоўся эканамічны росквіт Крэва. Чатыры разы на год у мястэчку праводзіліся грандыёзныя кірмашы. Па словах смаргонскага краязнаўцы Альфонса Высоцкага, яны нагадвалі пчаліны рой - так шмат збіралася людзей і жывёлаў.
П’янства, марадзёрства, гвалт. У якім стане рускія прарывалі фронт І сусветнай вайны
У ліпені 1917 года расійскае камандаванне паспрабавала прарваць лінію фронту ля Крэва. Пазіцыі тут на той момант заставаліся нерухомымі амаль два гады, таму аперацыя праходзіла на фоне ўсеагульнай стомленасці ад вайны ды маральнай дэградацыі салдатаў.
Дазорная вежа ці царква? Што стаяла на Юр’евай гары
На вяршыні Юр’евай гары ўзводзіцца дазорная вежа. Аўтары задумы сцвярджаюць, што адбываецца аднаўленне аб’екта, які ўзвышаўся тут ў Сярэднявеччы. У той жа час, ёсць версія, што на пагорку стаяла царква.
Хто і якія беларускамоўныя спектаклі ставіў у часы паланізацыі нашага краю
У 1922 годзе Крэва апынулася ў складзе Польшчы. Новыя ўлады мусілі захоўваць правы беларусаў на іх родную культуру. Аднак пад палітыку апалячвання падпалі ўсе сферы жыцця. Нягледзячы на гэта, беларуская мова працягвала жыць.









