20 сак 2023
12
Кансервацыя Крэўскага замка ў 30-ыя гады. Рэдкія здымкі

Пасля Першай сусветнай вайны Крэўскі замак апынуўся ў руінах. Стан сярэднявечнага помніка спачатку мала каго хваляваў. Многія мясцовыя ўзяліся нават разбіраць тое-сёе з яго рэшткаў на свае патрэбы. Але з часам улады Польшчы выдалі распараджэнне аб забароне расцягваць з яго камяні і цэглу, заворваць замкавы дзядзінец і наважваць там жывёлу, і неўзабаве распачалі кансервацыю.

Далей
6 сак 2023
12
Дзесяць назваў ракі ў Крэве, якая цячэ пад гару і напаўняе Балтыйскае мора

Кажуць, што ў далёкія часы пасля аднаго з баёў на берагах ракі ў Крэве вада афарбавалася ў чырвоны колер ад пралітай крыві. Таму і пачалі называць яе Крыўлянкай. Ад іншых можна пачуць, што назва пайшла ад надзвычайнай крывізны рэчкі на ўсім шляху цячэння. Розныя інтэрпрэтацыі паходжання гідроніма прывялі да розных варыянтаў яго напісання.

Далей
21 лют 2023
12
Праз Сібір і Афрыку ў Канаду. Эмігранцкія шляхі паэта з Чухнаў

Пад словам “адысея” разумеюць доўгае, напоўненае цяжкасцямі і прыгодамі падарожжа, якое адбываецца не па жаданні самога падарожніка, і якое ў рэшце рэшт завяршаецца вяртаннем дадому. Жыццё Чэслава Янкоўскага амаль упісваецца ў гэтае вызначэнне, хіба што канцоўка іншая – без вяртання.

Далей
10 лют 2023
12
Узлёты і падзенні аэрастатаў-шпіёнаў над Крэвам

У 1783 годзе ў неба ўзнялі першы ў свеце паветраны шар. Амаль адразу лятальныя апараты сталі выкарыстоўвацца ў вайсковых мэтах, а іх росквіт прыйшоўся на гады Першай сусветнай вайны. Прывязныя аэрастаты і дырыжаблі абслугоўвалі артылерыю і гралі важную ролю ў вядзенні разведкі.

Далей
30 студ 2023
12
Эвалюцыя крэўскіх бліндажоў: ад агнявых пунктаў да кінатэатра

У Крэве і ваколіцах з часоў Першай сусветнай вайны захавалася мноства нямецкіх збудаванняў з бетону. Спачатку яны былі драўлянымі, але калі стала зразумелым, што лінія фронту спынілася ў нашых краях надоўга, пачалі ўзводзіць больш трывалыя аб'екты.

Далей
13 студ 2023
12
Дзесяць самых папулярных тэкстаў на сайце Крэва за 2022 год

Цягам мінулага году мы апублікавалі чатыры дзясяткі гісторый з жыцця мястэчка Крэва і ваколіц. У кожнай з іх - неверагодныя лёсы людзей ды будынкаў ад мінулых часоў да сучаснасці.

Далей