Прароцтва пачатку ХХ стагоддзя: Польшча ўваскрэсне, калі Крэўскі замак апынецца ў руінах
У 1912 годзе ў польскамоўным часопісе Ziemia быў надрукаваны краязнаўчы артыкул Уладзіслава Загорскага «Крэўскі замак». У ім аўтар сярод іншага згадвае легенду, звязаную з забойствам Кейстута і гісторыяй Польшчы.
Падземны ход ад Крэўскага замка: што кажуць легенды і навукоўцы
Легенда пра падземны ход ад Крэўскага замка жыве некалькі стагоддзяў. Яго працягласць ад замка да гарадзішча - самае мінімальнае, што можа прапанаваць вам апавядальнік. Яшчэ можна пачуць, што тая падземная дарога вядзе ад Крэва ажно да Вільні!
Дазорная вежа ці царква? Што стаяла на Юр’евай гары
На вяршыні Юр’евай гары ўзводзіцца дазорная вежа. Аўтары задумы сцвярджаюць, што адбываецца аднаўленне аб’екта, які ўзвышаўся тут ў Сярэднявеччы. У той жа час, ёсць версія, што на пагорку стаяла царква.
Бабуля Хрыстафора Калумба родам з-пад Крэва?
Спрэчкі аб паходжанні першаадкрывальніка Амерыкі доўжацца дзесяцігоддзямі. Партугальскі гісторык упэўнены, што карані Калумба варта шукаць у нашым краі.
Легенды і праўда пра крэўскія млыны і іх гаспадароў
Ва ўсе часы млынарства было запатрабаванай і прыбытковай справай, таму народны погалас часта прыпісваў млынарам вялікія багацці, а часам – і сувязь з нячыстай сілай.