Польскі паліцыянт ля каляднай ялінкі і пчолы пад снегам. Крэва і яго жыхары на зімовых фотаздымках мінулага стагоддзя

25 снежня 2021
зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя

Калядны перыяд – адзін з самых чаканых у годзе. У гэтыя чароўныя зімовыя вечары, калі вера ў цуды як ніколі моцная, мы прапаноўваем вам вандроўку па заснежанаму Крэву мінулага стагоддзя.

Уладкоўвайцеся разам са сваімі роднымі як мага ўтульней ля ялінкі і гартайце наш невялікі фотаальбом. Магчыма, на гэтых фотаздымках вы пазнаеце свайго суседа, ці нават адшукаеце сябе ў маладосці.

Паехалі!

зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя
Крэўскія хлопцы на аўтобусным прыпынку

Першы наш прыпынак – новы 1955 год. Разам з дзяўчатамі на кані мы спыніліся ля аздобленага да святаў сельскага клуба. У пазнейшы час у гэтым будынку дзейнічала капліца падчас будаўніцтва сучаснага касцёла.

зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя
Вокны клуба, аздобленыя каляднымі вянкамі

Калі прайсці праз дарогу – апынемся ля колішняй хлебнай крамы. За брамай – былы керамічны цэх у будынку сінагогі. У наш час гэты праход “перакрыў” дзяржаўны прадуктовы магазін.

зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя
зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя
Местачкоўцы на мастку праз Крыўлянку ў сакавіку 1970 года

За спінамі дзяўчат – кнігарня і крама прамысловых тавараў.

зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя
“Леапард” заўжды ў модзе!

На здымку ніжэй – класічны від Крэва ў пачатку 90-ых гадоў. Двухпавярховы будынак у цэнтры – бальніца, якую перарабілі з драўлянага касцёла. Яе зруйнавалі пасля ўзвядзення побач новага каменнага храма. Справа ад яе можна пабачыць яшчэ адзін двухпавярховы будынак, які зараз не існуе – дом яўрэя Рабіновіча, дзе ў апошнія гады перад зносам месцілася аптэка і магазін “Луч”.

зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя
Класічны від Крэва ў 90-ыя гады

А на гэтай фатаграфіі – першыя сцены новай крэўскай бальніцы, якую пабудавалі на месцы калгаснага яблыневага саду. Зараз у гэтым будынку працуе амбулаторыя і сацыяльны прытулак.

Калісьці кожны падарожнік, збочыўшы з дарогі “Мінск-Вільня”, мог пачаставацца гарбатай у такім вагончыку ля крэўскага возера. Аднак у 90-ыя гады тут было і даволі небяспечна: вядомыя выпадкі, калі банда са Смаргоні “чысціла” фуры, што спыняліся на адпачынак.

зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя
– Зойдзем на каву?
зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя
Ледзяшы

Значная частка фатаграфій у гэтай зімовай падборцы – з архіву Мечыслава Чайкі. Некалі ён захапляўся фатаграфіяй, а зараз – вядомы крэўскі пчаляр.

зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя
зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя
Вернікі прыехалі на набажэнства ў царкву святога Аляксандра Неўскага

На гэтым здымку з альбому Яўгеніі Марцішонак – яе родная цётка Ганна разам з дзецьмі і мужам, польскім паліцыянтам, ля каляднай ялінкі 25 снежня 1936 года.

зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя

Як і зараз, на Новы год святочныя ранішнікі ладзіліся ў школе…

зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя

…і ў доме культуры.

зімовыя фатаграфіі Крэва мінулага стагоддзя

Чакаеце час, калі можна будзе адкрыць бутэльку шампанскага?

Калі вы пазналі сябе на фота, а таксама прыгадалі цікавыя гісторыі на Каляды і Новы год – падзяліціся сваімі ўспамінамі з намі. Скарыстайцеся адмысловай формай на нашым сайце ці дасылайце на пошту [email protected].

У публікацыі выкарыстаныя фотаздымкі з сямейных архіваў Мечыслава Чайкі, Станіславы Давідовіч, Яўгеніі Марцішонак, Валянціны Журдзінскай, а таксама з прыватных калекцый Сяргея Міхалевіча і Аляксандра Камінскага.

Падтрымайце Kreva.Travel!