Турцыя, Касцюшкі, Пескавая. Малавядомыя назвы вуліц Крэва
Нягледзячы на войны, што не раз спусташалі Крэва, агульны план мястэчка стагоддзямі заставаўся ў цэлым нязменным. Мяняліся толькі назвы вуліц. Агулам за ўсе часы іх назбіралася каля двух дзясяткаў.
Як жыхары Крэва адстойвалі сваю незалежнасць у расійскім Сенаце
5 кастрычніка 1844 года жыхары Крэва прад’явілі расійскаму Сенату пазоў аб вяртанні мястэчку статуса горада. Таксама патрабавалася вярнуць прывілеі мяшчан з прадстаўленнем ім на праве гарадской маёмасці зямель, сенажацей, лесу і іншых угоддзяў, якімі раней крэўская грамада валодала.
З мядзведзямі ды папугаем. Як праходзілі крэўскія кірмашы
На 30-ыя гады ХХ стагоддзя прыйшоўся эканамічны росквіт Крэва. Чатыры разы на год у мястэчку праводзіліся грандыёзныя кірмашы. Па словах смаргонскага краязнаўцы Альфонса Высоцкага, яны нагадвалі пчаліны рой - так шмат збіралася людзей і жывёлаў.
Хто і якія беларускамоўныя спектаклі ставіў у часы паланізацыі нашага краю
У 1922 годзе Крэва апынулася ў складзе Польшчы. Новыя ўлады мусілі захоўваць правы беларусаў на іх родную культуру. Аднак пад палітыку апалячвання падпалі ўсе сферы жыцця. Нягледзячы на гэта, беларуская мова працягвала жыць.
З аркестрам і помпай, на якую заданацілі местачкоўцы. Як у Крэве змагаліся з агнём
Трапіць у шэрагі крэўскіх выратавальнікаў было асаблівым гонарам. У 30-ыя гады яны мелі духавы аркестр, які суправаджаў мерапрыемствы, а вечарамі граў на танцах у будынку аховы. Калі ж здараліся пажары, было не да музыкі.
“Культурнае жыццё само стукаецца ў дамы жыхароў вёскі, але…” Што пісалі савецкія газеты пра Крэва
У савецкія часы журналістыка кіравалася строгім правілам: пра тагачаснае грамадства як пра нябожчыка - альбо добра, альбо ніяк. Нават калі размова вялася не аб “знакавых” мітынгах і пасяджэннях, а аб дробных дасягненнях, то і такія падзеі падаваліся як нечуваныя перамогі.