Сямнаццаць імгненняў вясны. Мястэчка і местачкоўцы на старых фатаграфіях
20 сакавіка для жыхароў Паўночнага паўшар’я надыйшла астранамічная вясна. Завітала яна і ў наша мястэчка. Усё меней застаецца снегу на крэўскіх пагорках, і ўжо можна пачуць спевы шпакоў.
Як абуджалася прырода ў мінулым стагоддзі? Паказваем Крэва на старых фатаграфіях. Калі вы пазналі сябе, а таксама жадаеце падзяліцца здымкамі са свайго сямейнага альбома – чакаем вашыя ўспаміны на пошту [email protected].
Вясна – час садзіць дрэвы…
…і бульбу!
Местачкоўцы заўжды клапаціліся і пра жыллё для птушак.
Шэсці на 1 мая і Дзень Перамогі былі звычайнай з’явай у Крэве.
У публікацыі выкарыстаныя фотаздымкі з сямейных архіваў Мечыслава Чайкі, Вячаслава Грынкевіча, Валянціны Заянчкоўскай, Яўгеніі Марцішонак, Валянціны Грынкевіч, а таксама з прыватнай калекцыі Аляксандра Камінскага.
Падтрымайце Kreva.Travel!