Продкі каралевы Елізаветы ІІ валодалі Крэвам і будавалі Крэўскі замак

Калі прасачыць радавод брытанскай каралевы Елізаветы ІІ, то ў каранях яе генеалагічнага дрэва можна сустрэць знаёмыя кожнаму беларусу імёны. Некаторыя з іх адыгралі важную ролю ў гісторыі Крэва.
Вялікі князь літоўскі Альгерд – галоўны герой, які звязвае наша мястэчка з каралеўскай сям’ёй. У ХIV стагоддзі ён атрымаў Крэва ў спадчыну ад свайго бацькі Гедыміна. Лічыцца, што менавіта пры ім пасля 1338 года пачалося будаўніцтва Крэўскага замка.
У шлюбе Альгерда з княгіняй Юльянай Цвярской з роду Рурыкавічаў на свет з’явіўся Ягайла – вялікі князь літоўскі і кароль польскі. Пры гэтым дзяржаўным дзеячы ў Крэве быў заключаны дынастычны саюз паміж ВКЛ і Каралеўствам Польскім. Адным з вынікаў уніі стала хрышчэнне Літвы і будаўніцтва ў Крэве аднаго з першых каталіцкіх храмаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Разам са сваёй чацвёртай жонкай Соф’яй Гальшанскай яны нарадзілі Казіміра ІV Ягелончыка, які стаў прадаўжальнікам дынастыі Ягелонаў і адным са звёнаў ланцужка, які вядзе ў Букінгемскі палац.

Ягайла і Соф’я Гальшанская – не толькі сваякі Елізаветы ІІ і дзеючага брытанскага караля Карла ІІІ. Па версіі партугальскага даследчыка, яны – дзядуля з бабуляй першаадкрывальніка Амерыкі Хрыстафора Калумба.
Падтрымайце Kreva.Travel!