Што пісаў пра Крэва расстраляны паэт Мойшэ Кульбак
З 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя больш за сто чалавек самых розных прафесій, сярод якіх шмат прадстаўнікоў творчай эліты. Ляжыць у Курапацкім лесе і народжаны ў Смаргоні геніяльны паэт Мойшэ Кульбак.
Продкі каралевы Елізаветы ІІ валодалі Крэвам і будавалі Крэўскі замак
Калі прасачыць радавод брытанскай каралевы Елізаветы ІІ, то ў каранях яе генеалагічнага дрэва можна сустрэць знаёмыя кожнаму беларусу імёны. Некаторыя з іх адыгралі важную ролю ў гісторыі Крэва.
Кіраўнікі якіх дзяржаў наведвалі Крэва
Спакон вякоў мястэчка Крэва знаходзіцца на скрыжаванні геапалітычных шляхоў. Даволі часта гэтымі дарогамі ездзяць кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў.
Браты Крачкоўскія: малодшы кіраваў Рускім геаграфічным таварыствам, старэйшы заснаваў шпіталь
У канцы ХІХ стагоддзя вядомы віленскі гісторык, фалькларыст і этнограф Юльян Крачкоўскі набыў пад Крэвам фальварак Чаркасы. Амаль на паўстагоддзя гэтае месца стала прытулкам адукаваных, творчых і энергічных людзей.
Эл Келі. Комік з Крэва, які смяшыў да слёз прэзідэнтаў Амерыкі
25 лістапада 1904 года ў Нью-Йорк на караблі з Еўропы разам з бацькамі прыплыў Абрам Каліш - габрэй з Крэва, які ў свеце вядомы як Эл Келі.
Бабуля Хрыстафора Калумба родам з-пад Крэва?
Спрэчкі аб паходжанні першаадкрывальніка Амерыкі доўжацца дзесяцігоддзямі. Партугальскі гісторык упэўнены, што карані Калумба варта шукаць у нашым краі.