У Крэве талакой аднаўляюць габрэйскія пахаваньні, сярод якіх — магілы продкаў ізраільскага прэмʼера Нэтаньягу
Некалі ў мястэчку Крэва кожны трэці жыхар быў габрэем. Цяпер няма ніводнага, хто мог бы даглядаць магілы продкаў. За аднаўленьне занядбаных пахаваньняў узяліся валянтэры, якіх сабраў Сяргей Гапон.