Аляксандр Камінскі
Нарадзіўся ў Крэве. Даследуе архіўныя дакументы, вывучае гісторыю мястэчка і ваколіц. Аўтар экскурсійных маршрутаў і краязнаўчых нарысаў. У 2002 годзе выдаў кнігу «Пад хвалямі Крэўскага мора». Працаваў настаўнікам у Мілэйкаўскай базавай, потым у Крэўскай сярэдняй школах. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (цяпер — лінгвістычны ўніверсітэт).
Прароцтва пачатку ХХ стагоддзя: Польшча ўваскрэсне, калі Крэўскі замак апынецца ў руінах
У 1912 годзе ў польскамоўным часопісе Ziemia быў надрукаваны краязнаўчы артыкул Уладзіслава Загорскага «Крэўскі замак». У ім аўтар сярод іншага згадвае легенду, звязаную з забойствам Кейстута і гісторыяй Польшчы.
Падробка, зробленая ў Польшчы. Як сфальсіфікавалі помнік юбілею Крэўскай уніі
У самым цэнтры Кракава стаіць помнік, прысвечаны 500-годдзю Крэўскай уніі. Па афіцыйнай версіі на ім адлюстраваны кароль Польшчы Уладзіслаў II Ягайла і яго жонка Ядзвіга. Аднак на гэтых фігурах скульптар зляпіў зусім іншых людзей.
Забойства святара Леванчука і яго сям’і. Што адбылося ў трагічную ноч 80 год таму
З прыходам немцаў на заходнебеларускія землі ў Другую сусветную вайну мясцовыя палякі пачалі выдаваць гітлераўцам колішніх савецкіх актывістаў. Нярэдка ў шэрагі "ворагаў" траплялі і прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, якія яшчэ ў даваенныя часы змагаліся з апалячваннем.
Падсвечнікі з патронаў і панікадзіла з калючага дроту. Якім быў храм-бліндаж на пазіцыях пад Крэвам
У часопісе “Іскры” 25 снежня 1916 года быў апублікаваны артыкул пра таямнічы храм-бліндаж. Вядома, што гаворка ідзе пра аб'ект на тэрыторыі Ашмянскага павету, і, як высветлілася - побач з Крэвам.
Дзе ў Крэве пабудавалі адзін з першых касцёлаў у Вялікім Княстве Літоўскім
Першы хрысціянскі храм у Крэве быў пабудаваны ў 1387 годзе. Да нашага часу застаецца без адказу пытанне пра яго першапачатковае месцазнаходжанне.
Гаршок з попелам, вышчарбленая лыжка ды парваны хамут. Адметнасці вяселляў у Крэве
Шлюб ва ўсе часы быў адной з важнейшых вехаў у жыцці чалавека. Яшчэ ў другой палове ХІХ стагоддзя ў Крэве гэты абрад меў свае адметнасці.