Аляксандр Камінскі
Нарадзіўся ў Крэве. Даследуе архіўныя дакументы, вывучае гісторыю мястэчка і ваколіц. Аўтар экскурсійных маршрутаў і краязнаўчых нарысаў. У 2002 годзе выдаў кнігу «Пад хвалямі Крэўскага мора». Працаваў настаўнікам у Мілэйкаўскай базавай, потым у Крэўскай сярэдняй школах. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (цяпер — лінгвістычны ўніверсітэт).
Дзе ў Крэве пабудавалі адзін з першых касцёлаў у Вялікім Княстве Літоўскім
Першы хрысціянскі храм у Крэве быў пабудаваны ў 1387 годзе. Да нашага часу застаецца без адказу пытанне пра яго першапачатковае месцазнаходжанне.
Гаршок з попелам, вышчарбленая лыжка ды парваны хамут. Адметнасці вяселляў у Крэве
Шлюб ва ўсе часы быў адной з важнейшых вехаў у жыцці чалавека. Яшчэ ў другой палове ХІХ стагоддзя ў Крэве гэты абрад меў свае адметнасці.
Чаму Крэву дастаўся герб Ляліва?
Даследчык даўніны Рамуальд Зянькевіч у 1843 годзе звярнуў увагу на пячатку, якая захоўвалася ў Крэве ў мясцовага ксяндза. На ёй была выява герба Ляліва – шчыт з паўмесяцам і шасціканцовай зоркай.
Падземны ход ад Крэўскага замка: што кажуць легенды і навукоўцы
Легенда пра падземны ход ад Крэўскага замка жыве некалькі стагоддзяў. Яго працягласць ад замка да гарадзішча - самае мінімальнае, што можа прапанаваць вам апавядальнік. Яшчэ можна пачуць, што тая падземная дарога вядзе ад Крэва ажно да Вільні!
Турцыя, Касцюшкі, Пескавая. Малавядомыя назвы вуліц Крэва
Нягледзячы на войны, што не раз спусташалі Крэва, агульны план мястэчка стагоддзямі заставаўся ў цэлым нязменным. Мяняліся толькі назвы вуліц. Агулам за ўсе часы іх назбіралася каля двух дзясяткаў.
Як жыхары Крэва адстойвалі сваю незалежнасць у расійскім Сенаце
5 кастрычніка 1844 года жыхары Крэва прад’явілі расійскаму Сенату пазоў аб вяртанні мястэчку статуса горада. Таксама патрабавалася вярнуць прывілеі мяшчан з прадстаўленнем ім на праве гарадской маёмасці зямель, сенажацей, лесу і іншых угоддзяў, якімі раней крэўская грамада валодала.