Ігар Карней
Нарадзіўся ў вёсцы Наваспаск недалёка ад Крэва, затым “міграваў” з бацькамі па іншых адрасах на Смаргоншчыне. Пасля школы і службы ў войску скончыў факультэт журналістыкі БДУ, ад пачатку 1990-х супрацоўнічаў з дзяржаўнымі і незалежнымі СМІ. Разнастайнасць тэмаў не перашкаджала “прызямляцца” на радзіме, дзе была асабістая зацікаўленасць у фіксацыі працэсу аднаўлення гістарычнай праўды і знакавых помнікаў.
Стары мізар. Апошні прытулак татарскай спадчыны крэўскіх ваколіц
Крэва і прывязаныя да яго “спадарожнікі” спрадвек існавалі ў шматнацыянальным асяродку месцічаў – праз плот ці зямельны надзел суседнічалі беларусы, габрэі, палякі, татары.
Багданаўская, 15. Адрас прыцягнення Кастуся Дземідовіча
Кастусь Дземідовіч – чалавек рознабаковых талентаў: бухгалтар-эканаміст, кантрактнік-памежнік, гісторык-рэканструктар, рамеснік-столяр, гарбар, каваль. Маючы добрыя перспектывы ў сталіцы, перабраўся ў Крэва і цяпер ашчадна аднаўляе векавую ляпянку.
Загадкі фрэсак Княскай вежы: хто замаўляў і распісваў?
Даследчык Крэўскага замка Алег Дзярновіч правёў у Мінску публічную лекцыю, прысвечаную паходжанню фрэсак XIV стагоддзя ў візантыйскім стылі.
Архітэктурная канцэпцыя Крэўскага замка: аднаўленне эпохі Сярэднявечча, але з захаваннем памятак Першай сусветнай вайны
Працягваецца кансервацыя з рэстаўрацыяй старажытных муроў Крэўскага замку. Цікавосткамі, якія суправаджаюць працэс аднаўлення, падзяліўся кіраўнік групы даследчыкаў Алег Дзярновіч.
У Крэве талакой аднаўляюць габрэйскія пахаваньні, сярод якіх — магілы продкаў ізраільскага прэмʼера Нэтаньягу
Некалі ў мястэчку Крэва кожны трэці жыхар быў габрэем. Цяпер няма ніводнага, хто мог бы даглядаць магілы продкаў. За аднаўленьне занядбаных пахаваньняў узяліся валянтэры, якіх сабраў Сяргей Гапон.