• Photo
  • Video

PODRÓŻUJ Z NAMI

PODZIEL SIĘ SWOIMI WRAŻENIAMI

Наведваючы замак, чарговы раз адчуваеш шкадаванне, што так шмат што ў нас у Беларусі было за гады разбурана. Але ўсё роўна старажытныя камяні прыцягваюць да сябе. І ўспамінаеш Ягайлу, які хацеў умацаваць сваю ўладу, і Кейстута, задушанага тут, і Вітаўта, што ўцёк адсюль.

Аляксандр Васілеўскі
Кіеў, Украіна

Крэва мясціна адметная. Не назавеш яго ні вёскай, ані навамодным словам – аграгарадок. Тут яшчэ захаваўся той подых даўніны, які панаваў у старасвецкіх мястэчках. Цэнтральная плошча, касцёл, царква, гарадзішча, замак і Юрава гара… наравістыя мясцовыя жыхары. І па гэтых вуліцах і ваколіцах можна вывучаць гісторыю. Ад самых ранніх пасяленняў на гарадзішчы і да Першай сусветнай. Цешыць і тое, што праз размераны лад жыцця ідуць тут і змены. Мясцовая кавярня ў цэнтры, ветракі што ўзвышаюцца на хвалях пагоркаў, і будаўнічы рыштунак ла сценаў замка, што мае спадзеў у бліжэйшым часе аднавіцца. Што да мяне, то я люблю прыяжджаць у Крэва з боку пагоркаў. Павольна. Цешыць вока відам з вышыні на драўляныя дамкі і вулачкі, і шукаць сярод іх рышткі былога княжацкага замка.

Сяргей Лескець
Маладзечна, Беларусь

Крэва – гэта не проста прыгожае месца. Крэва мусіць наведаць кожны беларус. Па-першае, Крэўскі замак. Пабудаваны яшчэ ў 14 стагоддзі. Там была падпісаная Крэўская Унія, якая фактычна паклала пачатак стварэнню магутнай дзяржавы – Рэчы Паспалітай. Там жа па загадзе Ягайлы быў забіты князь Кейстут. Замак пад час Першай Сусветнай вайны знаходзіўся на лініі фронту. Вы ўяўляеце, колькі гістарычных пластоў тут намяшана? А, па-другое, у Крэва ёсць Крэўскі касцёл. Яго за савецкім часам мясцовыя людзі баранілі ад разбурэння – выйшлі разам і клаліся пад трактары. На жаль, уратаваць не здолелі. З касцёлу камуністы спачатку сарвалі вежы і перарабілі яго на шпіталь. А пасля і ўвогуле знеслі. Але зараз на тым месцы адбудаваны новы храм, а мясцовыя людзі і сёння расказваюць гісторыі, як яны баранілі свой касцёл.

Кацярына Гусева
Мінск, Беларусь

Остался под большим впечатлением от местечка Крево. Красиво, спокойно и главное, что можно прикоснуться к истории нашей Беларуси. Не проезжайте мимо, уделите время этому уголку нашей прекрасной страны.

Андрей Покумейко
Минск, Беларусь