Падчас першага Kryulianka Cleanup Day сіламі энтузіястаў з крэўскай ракі “вылавілі” 321 кілаграм бытавога смецця.
Адмыслова для актыўных удзельнікаў талакі выбітны беларускі мастак Дзяніс Раманюк падпісаў у падарунак свае фотальбомы: “Беларусь сінявокая”, “Мой шлях Беларусь” і “Чарнобыль”.