Аглядная экскурсія па мястэчку
Крэўскі замак • Юрава гара • Габрэйскія могілкі • Ветракі • Царква св. Аляксандра Неўскага • Касцёл Перамянення Пана • Сінагога • Абарончыя збудаванні І Сусветнай вайны • Камень-абярэг
Крэва — гэта касмічны віхур з камянёў, лёсаў і гістарычных падзей, згушчаных у замкавых мурах.
У нас з вамі толькі пару астранамічных гадзін, каб кайзераўскай куляй ці расійскім снарадам праляцець наскрозь.
Нам з вамі – назіраць за забойствам Кейстута пляменнікам Ягайлам; за легендарнымі ўцёкамі Вітаўта; за мацаваннем пячатак нобілямі на скрутак, значэнне якога гісторыкі будуць абмяркоўваць стагоддзямі; за перапалкай Курбскага з Іванам Грозным і нуднаватым немцам Герберштэйнам, якому, відаць, тут проста не налілі добрага піва; за тым, як мыюцца ў адной лазні салдаты варожых армій і як баба Ядзя гатуе абодвум абед.
Дарэчы, абед будзе шыкоўны, па раскладзе. Бо пасля яшчэ будуць ДОТы і Юрава гара, храмы існыя і зніклыя пад зямлёй, анёлы і чэрці. Хутка з’ехаць не атрымаецца. А калі і атрымаецца, то нас дагоняць ужо ў дарозе – святары і равіны, паліцаі і ганчары, валанцёры, паэты-кандыдаты ў прэзідэнты, палітыкі, мастакі, археолагі, — усе, хто калісьці таксама думаў, што яны тут толькі праездам, на хвілінку. І тады выбіраць вам: застаемся мы тут падолей ці рушым далей.
-
Працягласць: 2 гадзіны
-
Група: ад 1 да 30 чалавек
-
Экскурсія магчымая на мовах: беларуская, руская
-
Маршрут: Крэўскі замак • Юрава гара • Габрэйскія могілкі • Ветракі • Царква св. Аляксандра Неўскага • Касцёл Перамянення Пана • Сінагога • Абарончыя збудаванні І Сусветнай вайны • Камень-абярэг