17 Чэрвеня

Выстава фатаграфіі

Местачковыя гісторыі

Вясковец пасе гусей, яблыкі плывуць па рацэ, зорны дождж над замкавымі руінамі. Васямнаццаць незабыўных сюжэтаў з жыцця Крэва, якія наўрад ці пабачыш за гадзіну экскурсіі – на вулічнай фотавыставе Сяргея Гапона ля муроў старажытнага замка.

Экспазіцыя адкрылася ў чэрвені 2020 года і даступная для наведвання штодзённа.

Уваход вольны.

Арганізатары: Турыстычны сайт Kreva.Travel, фэст-майстэрня Kreva Create
Месца правядзення: Крэўскі замак