Аксана Ярашонак

Нарадзілася і жыве ў Маладзечне. Скончыла філалагічны факультэт педуніверсітэта імя Максіма Танка. Некалькі год працавала ў Ільянскай школе на Вілейшчыне. У 2016 годзе перайшла з адукацыі ў журналістыку, пра што ні дня не шкадавала. Піша на розныя тэмы, але асаблівае задавальненне атрымлівае ад краязнаўчых артыкулаў.