Крэўскі замак з’явіўся ў сценах Нацыянальнага гістарычнага музея. Новы экспанат – паменшаная ў дзвесце разоў копія замка. Для максімальнай дакладнасці макет з пластыка друкавалі часткамі на некалькіх 3D-прынтэрах. Важная частка ІТ-праекта – дапоўненая рэальнасць. Спецыялісты распрацавалі прыкладанне для планшэтаў, якое дазволіць падрабязна разгледзець вежу і даведацца характарыстыкі галерэй.