У скачках на скакалцы, што ладзіліся з 19 па 21 лістапада, сярод 70 тысяч удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Турцыі каманда вучняў школы з Крэва трапіла ў топ-10. Для перамогі кожнаму ўдзельніку неабходна было зрабіць найбольшую колькасць скачкоў на двух нагах праз скакалку за 30 секунд.