Цясляр Мікола Гіз: “Я тут яшчэ камяні пацягаю дый вежу пабудую! І памаляваць паспею”
Цясляр, што працуе зараз на адбудове Крэўскага замка, апынуўся выдатным мастаком, які марыць скласці са сваіх замалёвак каляндар пра Крэва.
Крэўскі замак меў тры вежы? Сенсацыйнае адкрыццё на раскопках у мястэчку
Падчас сёлетняга археалагічнага сезону спецыялісты заклалі разведвальны шурф – і амаль адразу натыкнуліся на каменны падмурак каля сцяны.
Гаршок з попелам, вышчарбленая лыжка ды парваны хамут. Адметнасці вяселляў у Крэве
Шлюб ва ўсе часы быў адной з важнейшых вехаў у жыцці чалавека. Яшчэ ў другой палове ХІХ стагоддзя ў Крэве гэты абрад меў свае адметнасці.
Стары мізар. Апошні прытулак татарскай спадчыны крэўскіх ваколіц
Крэва і прывязаныя да яго “спадарожнікі” спрадвек існавалі ў шматнацыянальным асяродку месцічаў – праз плот ці зямельны надзел суседнічалі беларусы, габрэі, палякі, татары.
Багданаўская, 15. Адрас прыцягнення Кастуся Дземідовіча
Кастусь Дземідовіч – чалавек рознабаковых талентаў: бухгалтар-эканаміст, кантрактнік-памежнік, гісторык-рэканструктар, рамеснік-столяр, гарбар, каваль. Маючы добрыя перспектывы ў сталіцы, перабраўся ў Крэва і цяпер ашчадна аднаўляе векавую ляпянку.
Чаму Крэву дастаўся герб Ляліва?
Даследчык даўніны Рамуальд Зянькевіч у 1843 годзе звярнуў увагу на пячатку, якая захоўвалася ў Крэве ў мясцовага ксяндза. На ёй была выява герба Ляліва – шчыт з паўмесяцам і шасціканцовай зоркай.