Майстар-клас па фатаграфіі без фотакамеры

Юрава гара

Lumen printing – унікальная тэхніка фотадруку, вынайдзеная ў Англіі ў 19 стагоддзі. Навучыцца ствараць фотаздымкі без фотапарата можна ў творчых універсітэтах Еўропы і… на Юравай гары ў Крэве! Толькі ў гэтым чароўным куточку мястэчка вам адкрыюцца ўсе таямніцы – як з дапамогай сонца, кветак і старой фотапаперы рабіць прыгажосць. Падрабязны расповед і ўласна выраб прынтоў. Цікавыя факты і беларускія легенды звязаныя з раслінным светам. Кожны ахвочы зможа прыхапіць сабе матэрыялаў для працягу працы дома.

  • Працягласць: 2 гадзіны
  • Група: ад 1 да 10 чалавек
  • Экскурсія магчымая на мовах: беларуская, руская
  • Кошт: 50BYN
  • Маршрут: Юрава гара

Замовіць экскурсію

АДПРАВІЦЬ