Аглядная экскурсія па мястэчку

Крэўскі замак • Сінагога • Юрава гара • Габрэйскія могілкі • Царква св. Аляксандра Неўскага • Касцёл Перамянення Пана • Абарончыя збудаванні І Сусветнай вайны • Камень-абярэг

Крэва — гэта касмічны віхур з камянёў, лёсаў і гістарычных падзей, згушчаных у замкавых мурах.

У нас з вамі толькі пару астранамічных гадзін, каб кайзераўскай куляй ці расійскім снарадам праляцець наскрозь.

Нам з вамі – назіраць за забойствам Кейстута пляменнікам Ягайлам; за легендарнымі ўцёкамі Вітаўта; за мацаваннем пячатак нобілямі на скрутак, значэнне якога гісторыкі будуць абмяркоўваць стагоддзямі; за перапалкай Курбскага з Іванам Грозным і нуднаватым немцам Герберштэйнам, якому, відаць, тут проста не налілі добрага піва; за тым, як мыюцца ў адной лазні салдаты варожых армій і як баба Ядзя гатуе абодвум абед.

Дарэчы, абед будзе шыкоўны, па раскладзе. Бо пасля яшчэ будуць ДОТы і Юрава гара, храмы існыя і зніклыя пад зямлёй, анёлы і чэрці. Хутка з’ехаць не атрымаецца. А калі і атрымаецца, то нас дагоняць ужо ў дарозе – святары і равіны, паліцаі і ганчары, валанцёры, паэты-кандыдаты ў прэзідэнты, палітыкі, мастакі, археолагі, — усе, хто калісьці таксама думаў, што яны тут толькі праездам, на хвілінку. І тады выбіраць вам: застаемся мы тут падолей ці рушым далей.

  • Працягласць: 2 гадзіны
  • Група: ад 1 да 30 чалавек
  • Экскурсія магчымая на мовах: беларуская, руская
  • Кошт: 85BYN
    Транспарт і харчаванне не ўваходзяць у кошт
  • Маршрут: Крэўскі замак • Сінагога • Юрава гара • Габрэйскія могілкі • Царква св. Аляксандра Неўскага • Касцёл Перамянення Пана • Абарончыя збудаванні І Сусветнай вайны • Камень-абярэг

Касцёл Перамянення Пана і царква святога Аляксандра Неўскага

Крэўскі замак

Зорка Давіда на сцяне сінагогі

Габрэйскія могілкі

Нямецкія бліндажы часоў Першай сусветнай вайны

Камень-абярэг

Замовіць экскурсію

АДПРАВІЦЬ