14 Красавіка

Трэйлавая гонка

Вітаўт

Ультра-трэйлавая гонка і веламарафон «Вітаўт» – гэта дзве прамаркіраваныя дыстанцыі 42 км і 80 км, якія можна прабегчы або праехаць на ровары.

Удзельнікаў чакаюць знакавыя гістарычныя славутасці Беларусі, сучасныя ветраэлектрастанцыі, грунтавыя дарогі па ўзгорках Ашмянскага ўзвышша і, вядома, вясна!

У пакеце ўдзельніка – электронная адзнака, праца фатографа, перакус на дыстанцыі, памятны медаль на фінішы.

Арганізатары: Федэрацыя прыгодніцкіх гонак
Месца правядзення: Крэўскі Замак