31 Жніўня

Майстар-клас па фатаграфіі

Lumen Prints

Магія кветак і траў, фантастычныя і непаўторныя фарбы малюнкаў. Легенды і містыка лекавых раслінаў, стракатанне конікаў і пах зёлак. Cапраўдная арттэрапія!

Запрашаем усіх жадаючых на майстар-клас па вырабу фатаграфій без фотакамеры ў тэхналогіі Lumen printing.

Дзе?
Мястэчка Крэва, на маляўнічай Юравай гары.
Магчымасць для паркоўкі, кемпінга.

Што мы будзем рабіць?
У нашых планах калектыўнае навучанне ўсім таямніцам унікальнай тэхналогіі – як з дапамогай сонца, кветак і старой фотапаперы рабіць прыгажосць. Падрабязны расповед і ўласна выраб прынтоў. Усімі матэрыяламі будзем забяспечаныя. Цікавыя факты і беларускія легенды звязаныя з раслінным светам. Кожны ахвочы зможа прыхапіць сабе матэрыялаў для працягу працы дома.

А яшчэ?
А яшчэ мы зладзім экскурсію па мястэчку. Калі хтосьці прыхопіць музычныя інструменты – арганізуем канцэрт ля вогнішча. І, натуральна, зладзім сумесны пікнік.

Што трэба мець пры сабе?
Найперш добры настрой! Крыху ежы на дзень. Крэм ад загару і капялюш – працуем некалькі гадзін на сонцы (спадзяемся, апошні летні дзень будзе гарачым). Можна прыехаць сям’ёй з дзеткамі, браць коцікаў альбо сабачак.

Кошт удзелу ў майстар-класе – 10BYN. Грошы ідуць на набыццё патрэбных фотаматэрыялаў.

Хто арганізуе?
Сяргей Гапон – фатограф і мясцовы энтузіяст.
Сяргей Лескець – фатограф, гісторык і этнограф. Некалькі гадоў працуе над праектам, прысвечаным вясковаму знахарству. Займаецца вырабам кнігі лекавых траваў у тэхналогіі Lumen printing.

Арганізатары: Kreva.Travel
Месца правядзення: Юрава гара