11 Студзеня

Творчая сустрэча

Алёна Качаткова

Турыстычны сайт Kreva.Travel запрашае на творчую сустрэчу з пераможцай World Press Photo 2019, фатографам і выкладчыцай фатаграфіі Алёнай Качатковай.

Жыве ў Калузе (Расія).
У сваіх працах Алёна даследуе тэмы гістарычных і культурных сувязяў чалавека з яго радзімай, уплыў традыцый і сучаснасці на духоўную і матэрыяльную культуру людзей. Нароўні з глабальнымі працэсамі ёй цікавыя і ўнутраныя, якія адбываюцца ў душы чалавека.

Аўтар некалькіх персанальных і ўдзельнік многіх калектыўных выстаў. Прызёр World Press Photo, фіналіст Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі Vilnius Photo Circle.

Яе працы публікаваліся ў выданнях TIME magazine, La Vanguardia, Folha De S.Paulo, Рускі рэпарцёр, Сноб і іншых.

11/01/2020
17.00
м. Крэва
кавярня “Уют”

Уваход вольны.